угамо́н, ‑у, м.
У выразах: угамону няма, угамону няма на каго — нельга стрымаць, спыніць каго‑, што‑н. Разбушавалася аднойчы Мора. Кіпела ўчора І заўчора, І зараз угамону ўсё няма. Корбан. [Палашка:] — Няма на яго ніякага ўгамону, ва ўсякую маю справу .. нос уткне... Лынькоў. Ах, чэрці раскосыя! — абурыўся ён, углядаючыся ў заячыя сляды. — Угамону на іх няма. Хадкевіч.
угамо́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да угаманіцца.
2. Зал. да угамоньваць.
угамо́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да угаманіць.
угамо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да угамавацца.
2. Зал. да угамоўваць.
угамо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да угамаваць.
угандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што і чаго.
Разм. Натаргаваць. Вось з [лесу] можна ўгандляваць. Мурашка.
уганя́цца 1, ‑яецца; незак.
Зал. да уганяць.
уганя́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., за кім-чым.
Разм.
1. Упадаць за кім‑, чым‑н. Уганяцца за работай з самага маленства.
2. Заляцацца, бегаць за кім‑н.
уганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да увагнаць.
уга́р, ‑у, м.
Спец.
1. Змяншэнне ў колькасці, вазе пры плаўцы, гарэнні, тэрмічнай апрацоўцы і пад.
2. У тэкстыльнай прамысловасці — страта сыравіны пры перапрацоўцы. // Адходы прадзення.
угарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што і чаго.
1. Аддзяліць агароджай што‑н. у сваю карысць. У сухія гады там добра растуць буракі і без канавы, таму Нікадзім Пятровіч трохі ўгарадзіў сабе гэтай нізіны. Кулакоўскі.
2. Акружыць агароджай што‑н. Угарадзіць двор.