Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уга́рвацца, ‑аецца.

Незак. да угарэцца.

уга́рваць, ‑ае.

Незак. да угарэць.

угарну́ць, угарну, угорнеш, угорне; зак., каго-што ў што.

1. Заграбаючы, горнучы, перамясціць куды‑н. Угарнуць жар у печ. □ Падкаціўшы да камля сасны веласіпед, я падняў шапку і рукою ўгарнуў у яе вожыка. Сачанка.

2. Загарнуць, ухутаць у што‑н., закрыўшы з усіх бакоў; увярцець, укруціць. Угарнуць рэчы ў паперу. Угарнуць дзіця ў коўдру.

уга́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які дае многа ўгару (у 1 знач.). Угарнае жалеза.

2. Звязаны з вытворчасцю пражы з адходаў прадзення. Угарная пража.

угару́, прысл.

Разм. Тое, што і угору. Сяржант ускінуў угару карабін, у момант прыцэліўся і стрэліў. Чорны.

•••

Ісці ўгару гл. ісці.

угары́, прысл.

У вышыні (у паветры, у небе); проціл. унізе. Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары. Колас. Вялікі чырвоны месяц вісіць угары над лесам. Мурашка. Зоры сінія высока Зазвінелі ўгары. Броўка. Каляровыя шары пралятаюць угары, Як за птахам птах у вырай. А. Александровіч. // У верхняй частцы чаго‑н.; уверсе. Угары, недзе пад страхой, ціўкнуў спрасонку верабей. Мележ.

угарэ́цца, ‑рыцца; зак.

Пачаць добра гарэць, разгарэцца. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло. Колас.

угарэ́ць, ‑рыць; зак.

Спец. Паменшаць пры гарэнні, плаўленні.

угатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.).

Прыставаць.

угаці́ць, угачу, угаціш, угаціць; зак., што ў што.

1. Выкарыстаць для гачэння, укласці ў гаць.

2. Разм. Зрасходаваць усё або вялікую колькасць чаго‑н. Угаціць усё масла ў адзін кацёл.