надві́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надвіць.
надві́ць, надаўю, надаўеш, надаўе; надаўём, надаўяце; зак., што і чаго.
1. Падоўжыць віццём. Надвіць вяроўку.
2. Развіваючы, адвіць кавалак чаго‑н. Надвіць нітак са шпулькі.
надво́блачны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над воблакам, над воблакамі. Надвоблачная прастора. □ «Вось хутка і я буду лётчыкам, — з задавальненнем падумаў .. [Павел], — вазьму штурвал самалёта ў свае рукі і паімчуся ў надвоблачную даль». Шахавец.
надво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца над вадою, вышэй паверхні вады; проціл. надводны. Надводная частка карабля.
2. Які плавае па вадзе. Надводны флот. // Які мае адносіны да плавання па паверхні вады (пра падводныя лодкі). Надводная скорасць.
надво́р, прысл.
Вонкі адкуль‑н., за межы чаго‑н.; проціл. унутр. Выйсці з дому надвор.
надво́рак, ‑рка, м.
Частка двара каля хаты, дома. На прасторным падворку побач з калодзежам шуміць высокая разгалістая вярба. С. Александровіч.
надво́р’е, ‑я, н.
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы. Добрае надвор’е. Дрэннае надвор’е. Зводка надвор’я. □ Ужо некалькі дзён цягнецца дажджлівае надвор’е. Маўр. Надвор’е стаяла цёплае, лагоднае, з сухім лёгкім ветрыкам. Якімовіч.
надво́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Той, што знаходзіцца ў межах двара (гл. двор 1 у 1 знач.). Надворныя будынкі.
2. Той, што выходзіць на двор, знадворны. Надворная сцяна. □ Калі ляпнулі надворныя дзверы, Антанюк цяжка ўздыхнуў. Шамякін. // Разм. Які знаходзіцца, змяшчаецца знадворку, на дварэ, не ў памяшканні. Скрозь надворную цемру [Вацік] бачыў вялікі клін саўгаснага ячменю. Баранавых. [Рыгор] падышоў да акна, адшмаргнуў фіранку, прачыніў яго і пацягнуў надворнага паветра. Гартны.
3. Тое, што і знешні (у 2 знач.). За надворнай замкнёнасцю і нават недаступнасцю [Коласа] адчуваліся абаяльнасць, чалавечая прастата і чуласць. Лужанін.
4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней). Калгас меў на той час дзве фермы, але на кожнай былі разам і свінаматкі, і парасяты, і надворныя, і кормныя. Дуброўскі.
•••
Надворны саветнік гл. саветнік.
Надворны суд гл. суд.
надво́сень, прысл.
Разм. Пад самую восень. Аднаго разу надвосень у іхнюю вёску зайшоў малады незнаёмы паніч і папрасіўся ў суседзяў прытуліцца на ноч. Дуброўскі.