Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтакало́на, ‑ы, ж.

Група аўтамабіляў, якія размешчаны або рухаюцца выцягнутай лініяй адзін за адным. // Прадпрыемства аўтатранспарту.

аўтакарму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Кармушка, у якую корм для жывёлы паступае аўтаматычна.

аўтака́ры, ‑аў; адз. няма.

Самаходны вазок для перавозкі грузаў, багажу.

аўтакла́ў, ‑лава, м.

Пасудзіна, прызначаная для награвання чаго‑н. пад высокім ціскам.

[Фр. autoclave ад грэч. autos — сам і лац. clavis — ключ.]

аўтакра́ма, ‑ы, ж.

Аўтобус, прыстасаваны пад пераезны магазін.

аўтакра́н, ‑а, м.

Грузападымальны кран на аўтамабільным шасі.

аўтакранаўшчы́к, ‑а, м.

Машыніст, які абслугоўвае аўтакран.

аўтакра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Кніжн. Высокапастаўленая асоба з неабмежаванай уладай; манарх, самадзержац.

[Грэч. autokratēs.]

аўтакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да аўтакратыі.

аўтакра́тыя, ‑і, ж.

Кніжн. Форма кіравання, пры якой адной высокапастаўленай асобе належыць неабмежаваная ўлада; самадзяржаўе, манархія.

[Грэч. autokrateia.]