Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтадыспе́тчар, ‑а, м.

Аўтаматычнае прыстасаванне для выканання функцый дыспетчара.

аўтажы́р, ‑а, м.

Устарэлы тып лятальнага апарата.

[Фр. autogyre ад грэч. autos — сам і gyros — круглы.]

аўтазаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод, які вырабляе аўтамабілі і іх часткі.

аўтазаво́дзец, ‑дца, м.

Работнік аўтамабільнага завода.

аўтазапра́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для запраўкі аўтамабіляў гаручым. Аўтазаправачная станцыя.

аўтазапра́ўшчык, ‑а, м.

Аўтаматычнае прыстасаванне для запраўкі аўтамабіляў гаручым.

аўтазбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для зборкі аўтамабіляў. Аўтазборачны цэх.

аўтазбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Зборка аўтамабіляў.

аўтаінспе́ктар, ‑а, м.

Службовая асоба, якая занята наглядам за правільнасцю аўтамабільнага і інш. руху на дарогах.

аўтаінспе́кцыя, ‑і, ж.

Нагляд за правільнасцю аўтамабільнага руху, а таксама дзяржаўны орган, які ажыццяўляе гэты нагляд.