Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўталітагра́фія, ‑і, ж.

Літаграфія з малюнка, якая выканана на камені самім аўтарам.

аўталяту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Тое, што і аўтамайстэрня.

аўтамабілебудава́нне, ‑я, н.

Галіна прамысловасці, якая вырабляе аўтамабілі.

аўтамабілебудаўні́к, ‑а, м.

Работнік аўтамабілебудаўнічай прамысловасці.

аўтамабілебудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аўтамабілебудавання.

аўтамабілі́зм, ‑у, м.

Аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.

аўтамабілі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца аўтамабілізмам; вадзіцель аўтамабіля.

аўтамабілі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да аўтамабіліст.

аўтамабі́ль, ‑я, м.

Экіпаж з рухавіком ўнутранага згарання для перавозкі пасажыраў, грузаў па бязрэйкавых дарогах. Легкавы аўтамабіль.

[Фр. automibile ад грэч. autos — сам і лац. mobilis — рухомы.]

аўтамабі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аўтамабіля. Аўтамабільны завод. Аўтамабільныя дарогі. Аўтамабільны транспарт. Аўтамабільная катастрофа.