Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтабіяграфі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аўтабіяграфічнага.

аўтабіяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аўтабіяграфіі, уключае элементы аўтабіяграфіі. // Звязаны з жыццём аўтара, з’яўляецца яго аўтабіяграфіяй. Аўтабіяграфічны твор. Аўтабіяграфічны матэрыял. Аўтабіяграфічныя апавяданні.

аўтабіягра́фія, ‑і, ж.

Апісанне свайго жыцця.

аўтаблакіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аўтаблакіроўкі. Аўтаблакіровачнае прыстасаванне.

аўтаблакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Сістэма аўтаматычнай сігналізацыі для рэгулявання руху паяздоў.

аўтавакза́л, ‑а, м.

Вакзал міжгародніх аўтобусных зносін.

аўтагара́ж, ‑а, м.

Аўтамабільны гараж.

аўтаге́н, ‑у, м.

Спосаб рэзання і зваркі металаў; тое, што і аўтагенная зварка (гл. зварка), аўтагеннае рэзанне (гл. рэзанне).

[Ад грэч. autogenēs — самародны.]

аўтаге́нны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: аўтагенная зварка гл. зварка; аўтагеннае рэзанне гл. рэзанне.

аўтаге́ншчык, ‑а, м.

Разм. Рабочы, які займаецца аўтагеннай зваркай.