та́мбур 1, ‑а, м.
1. Частка памяшкання (паміж знадворнымі і ўнутранымі дзвярамі), якая засцерагае ад пападання ў памяшканне халоднага паветра. Праз хвіліну Ларыса стаяла ў тамбуры ізалятара, старанна шоргала падэшвамі па апілках. Стаховіч.
2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона. Уваходзячы ў вагон, Багуцкі прыпыніўся быў у тамбуры і твар у твар сутыкнуўся з памятай кепкай. Лынькоў. Андрэй ускочыў на падножку вагона і знік у тамбуры. Васілёнак.
3. Спец. Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал; барабан (у 3 знач.).
[Фр. tambour.]
та́мбур 2, ‑у, м.
Род вязання або вышывання вочка ў вочка.
[Фр. tambour]
тамбу́р 1, ‑а, м.
Уст. Барабан (у 1 знач.).
[Фр. tambour з араб.]
тамбу́р 2, ‑а, м.
Тое, што і танбур.
тамбурмажо́р, ‑а, м.
Галоўны палкавы барабаншчык у французскай арміі 17–19 стст. і ў рускай арміі 19 ст.
[Фр. tambour-major.]
тамбурмажо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тамбурмажора, які належыць яму. Тамбурмажорскае жазло.
та́мбурны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тамбура 1. Тамбурныя дзверы.
та́мбурны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тамбуру 2; выкананы тамбурам. Тамбурнае вязанне. // Прызначаны для тамбуру. Тамбурная іголка.
тамбуры́н, ‑а, м.
1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна (пашыраны на поўдні Еўропы).
2. Барабан з падоўжаным корпусам (пашыраны на поўдні Францыі, у Правансе).
[Іт. tamburino.]
тамга́, ‑і, ДМ ‑мзе, ж.
Гіст.
1. Кляймо, метка на чым‑н. як знак уласнасці (першапачаткова ў родавым грамадстве манголаў). // Пячаць, пячатка.
2. Гандлёвая пошліна ў Старажытнай Русі ў 13–15 стст., якую бралі, ставячы спецыяльнае кляймо на тавар.
[Цюрк.]
тамі́лы, ‑аў; адз. таміл, ‑а, м.; тамілка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. тамілкі, ‑лак; ж.
Народ, які жыве ў Індыі, Шры-Ланка, Малайзіі, Бірме, Аўстраліі.
тамі́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для тамлення якога‑н. матэрыялу, рэчыва. Тамільная печ. Тамільная камера.