Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

сука́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сукасты. Грышка ўперад крочыць смела Цераз ельнік заімшэлы. У руках сукаты кій. А. Александровіч. Адляцеў паўсвета і паўнеба, паўзямлі спякотнай асвяжыў, каб на ранку між сукатых вербаў васільком прабіцца на мяжы. Летка.

сука́цца, сучацца; незак.

1. Звіваючыся, злучацца ў адно (пра ніткі, пражу).

2. Зал. да сукаць.

сука́ць, сучу, сучаш, суча; незак., што.

1. Звіваць, скручваць у адну некалькі нітак. Сукаць пражу. // Рабіць дратву, звіваючы, скручваючы некалькі нітак у адну. // Пра намотванне пражы на цэўкі пры тканні. А потым .. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі, дык зноў затрымалася. Васілевіч.

2. Разм. Віцца, лятаць. Пчала суча каля носа.

3. Разм. Махаць, пагражаць кулаком (кулакамі).

4. Разм. Перабіраць, матляць нагамі (пра маленькіх дзяцей). Хлопчык суча ножкамі.

•••

Сам на сябе вяроўку суча — сам лезе, наклікае на сябе бяду.

сукватара́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто жыве разам з кім‑н. у адной кватэры.

сукватара́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да сукватарант.

сукве́цце, ‑я, н.

Спалучэнне кветак, сабраных у выглядзе парасоніка, мяцёлкі і пад. [Міхась] .. вырываў з суквецця канюшыны пялёсткі і высмоктваў іх. Ваданосаў.

суке́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жаночае адзенне, верхняя частка якога, што адпавядае кофце, складае адзінае цэлае з ніжняй часткай, якая адпавядае спадніцы. На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.

суке́ншчыца, ‑ы, ж.

Работніца швейнай вытворчасці, якая шые жаночыя сукенкі.

су́кін, ‑а.

У выразе: сукін сын гл. сын.

сукнава́л, ‑а, м.

Спецыяліст па валенню сукнаў. Усё, што зроблена ткачамі, пераходзіць у рукі сукнавалаў, красільшчыкаў, варсоўшчыц, стрыгальшчыц. «Беларусь».