Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фе́нікс, ‑а, м.

1. Міфалагічная казачная птушка, якая валодала здольнасцю пры набліжэнні смерці згараць, а потым зноў узнікаць з попелу. // Сімвал вечнага абнаўлення. А юнацтва ізноў, нібы фенікс вясёлкавы адраджалася з попелу і жыло, і цвіло. Дудар.

2. Кніжн. уст. Аб кім‑, чым‑н. выключным, незвычайным.

[Грэч. phoinix.]

фенілалані́н, ‑у, м.

Адна з незаменных амінакіслот, якая выяўлена ў арганізме чалавека, жывёл і раслін у свабодным стане і ў саставе бялкоў.

фено́л, ‑у, м.

Арганічнае злучэнне, вытворнае бензолу, якое выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі, пры вырабе сінтэтычных смол, выбуховых рэчываў і пад.

[Ад грэч. phainō — асвятляю і лац. oleum — алей.]

фено́лавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фенолу, мае ў сваім складзе фенол. Фенолавы клей.

фено́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне феналогіі.

фено́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і фенолавы.

фено́мен, ‑а, м.

1. Рэдкая, незвычайная, выключная з’ява. // Выдатны, выключны ў якіх‑н. адносінах чалавек. Янка Купала — літаратурны феномен беларускага народа.

2. У ідэалістычнай філасофіі — суб’ектыўны змест нашай свядомасці, які не адлюстроўвае аб’ектыўнай рэчаіснасці.

[Ад грэч. phainómenon — тое, што з’яўляецца.]

фео́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Гіст. У Заходняй Еўропе ў перыяд сярэдневякоўя — зямля, пасада ці даход, які атрымліваў васал ад свайго сеньёра як спадчыннае ўладанне за ваенную ці адміністратыўную службу.

[Ад лац. feodum.]

фера...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «жалеза», напрыклад: феравальфрам, фераалюміній, ферахром.

[Лац. ferrum — жалеза.]

феравальфра́м, ‑у, м.

Спец. Сплаў жалеза з вальфрамам.