увасла́ць, усцялю, усцелеш, усцеле; пр. уваслаў, ‑слала; заг. усцялі; зак., што.
Разм. Тое, што і услаць. То жоўтай саломкай, То лёгкім пяром За дзень Уваслаў ён [шпак] уважліва дом. Броўка.
увасо́біцца, ‑біцца; зак.
Знайсці праяўленне, адлюстраванне ў якой‑н. канкрэтнай форме. Уся логіка яго [Івана] адмаўлення ўвасобілася.. ў пытаннях-дакорах: «Навошта? Навошта?... Што ты робіш?..» Быкаў. Нязвыклымі былі і гэтая навакольная цішыня — без выбухаў, без шуму баёў,.. і сустрэча з бабулькай, у якой як бы ўвасобілася гора, перажытае тутэйшымі людзьмі за гады вайны. Хадкевіч.
увасо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Адлюстраваць стыхійныя сілы, з’явы прыроды ў вобразе жывой істоты.
2. Выразіць у якой‑н. канкрэтнай форме; падаць чаму‑н. рэальны вобраз. Эпоха вялікіх класавых бітваў захапляла мастакоў слова, выклікала ў іх жаданне ўвасобіць у сваіх творах гэтыя векапомныя падзеі. Пшыркоў. [Вобраз Таланава] быў зразумелым і блізкім мне, хваляваў як творцу і сам прасіўся ўвасобіць сябе на сцэне. Сяргейчык. // Быць увасабленнем якіх‑н. якасцей. Купала і Колас увасобілі ў сабе жывое спалучэнне на беларускай глебе дзвюх эпох, двух стыляў паэзіі. У. Калеснік. Лірычны герой паэзіі Пестрака ўвасобіў тыповыя рысы рэвалюцыйнага беларускага народа: мужнасць, бунтарскую непрымірымасць да паднявольнага існавання. Хромчанка.
увасо́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад увасобіць.
увасса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад увассаць.
увасса́цца, увассецца; пр. увассаўся, ‑ссалася; зак.
Прывучыцца, прывыкнуць ссаць (грудзі).
увасса́ць, увассу, увассеш, увассе; увассём, увассяце; пр. увассаў, ‑ссала; зак., што і чаго.
Ссучы, усмактаць пекаторую колькасць. Увассала цяля трохі малака.
•••
Увассаць з малаком (мацеры) — засвоіць, успрыняць з ранняга ўзросту, з дзяцінства.
увасьмёх, прысл.
У колькасці васьмі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).
увасьмяры́х, прысл.
Колькасцю ў восем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).
уватка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уваткаць.