Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

торп,

гл. тарпа.

торс, ‑а, м.

1. Тулава чалавека. [Валерый] трэніраваўся пад развесістымі крокамі дрэў, і яго загарэлы, мускулісты торс мільгаў на безавой дарожцы, што апаясвала садок. Стаховіч.

2. Скульптура тулава чалавека (без галавы і канечнасцей).

[Іт. torso.]

торт, ‑а, М ‑рце, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і пад. Міндальны торт.

[Іт. torta.]

то́ртавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да торта. Тортавы крэм.

торф, ‑у, м.

Шчыльная маса, якая ўтварылася з рэшткаў перагніўшых балотных раслін (выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для розных тэхнічных мэт).

[Ням. Torf.]

торфа... (а таксама тарфа...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «торф», «тарфяны», напрыклад: торфаздабыванне, торфабрыкет, торфаагрэгат.

торфабрыке́т, ‑у, М ‑кеце, м.

Спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, які выкарыстоўваецца як паліва.

торфабрыке́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да торфабрыкету, звязаны з вырабам торфабрыкету. Торфабрыкетны завод.

торфаздабыва́нне, ‑я, н.

Здабыванне торфу з тарфяніку.

торфаздабы́ча, ‑ы, ж.

Здабыча торфу.