Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго-што.

1. Даглядаючы, выхоўваючы, забяспечваць рост, развіццё каго‑н. Гадаваць дзяцей. // Разводзіць, вырошчваць (жывёлу, расліны). Гадаваць цяля. Гадаваць сад. // перан. Быць асновай развіцця, існавання чаго‑н. Цвітуць палі ў адзенні новым, Гадуюць новыя сады. Колас. З сонцам гадуе зямля вінаграды. Купала.

2. Адрошчваць (валасы, ногці і інш.). Гадаваць бараду.

3. перан. Абдумваць у дэталях, выношваць (думку, план і пад.). У кожнага мара свая залатая, Якую мы песцім, гадуем і любім. Панчанка. [Кляновіч] кожны дзень гадаваў у душы нешта такое, што ў плыні афіцыяльнай работы лічыў самым галоўным. Пестрак.

гадаві́к, ‑а, м.

Разм. Ва ўзросце аднаго года. Баран-гадавік.

гадаві́на, ‑ы, ж.

Дата, дзень, у які спаўняецца яшчэ адзін год з часу якой‑н. падзеі. 60‑я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. □ На пятнаццатую гадавіну вызвалення Беларусі ад белапалякаў сюды, у калгас, прыехала на свята шмат дарагіх гасцей. Бядуля.

гадавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да цэлага года, атрымліваецца ў канцы года, з’яўляецца вынікам за год. Гадавая справаздача. Гадавыя кругі на зрэзе дрэва. □ Закончыліся гадавыя залікі ў інстытуце. Лынькоў. // Разлічаны на год. Гадавы план.

2. Які бывае адзін раз у год. Гадавы кірмаш.

гада́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для гадання; такі, па якім гадаюць. Гадальная кніга. Гадальныя карты.

гада́мі, прысл.

Доўгі час, на працягу некалькіх гадоў запар. Гадамі працаваць над творам.

гада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гадаць.

га́дасць, ‑і, ж.

Разм. Рэч, прадмет і інш., якія выклікаюць непрыемнае, агіднае пачуццё. Не бяры гэту гадасць у рукі. // Нізкі, агідны ўчынак. Ад злосніка можна чакаць усякай гадасці.

гадаўё, ‑я, н., зб.

1. Гадзюкі, гады (у 1 знач.). Балоты кішэлі гадаўём.

2. Разм. лаянк. Пра людзей, дзеянні і ўчынкі якіх выклікаюць агіду, асуджэнне. Знішчыць фашысцкае гадаўё.

га́даўка, ‑і, ДМ ‑даўцы; Р мн. ‑давак; ж.

Разм. лаянк. Пра жанчыну, учынкі якой выклікаюць агіду, асуджэнне. [Лабыш:] О, пакуль мы думалі, гадалі, дык гэта гадаўка жывым багажом абзавесціся ўспела. Козел.