Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

скорагаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Хуткае, паспешлівае маўленне. Шчаслівы .. смех [Тамары] перадаўся Мані, і яна, слухаючы таварышкі блытаную скорагаворку, не магла стрымаць яго і ў сабе. Васілевіч. Пачуўся смяшок, неразборлівая і, відаць, смяшлівая скорагаворка, і ўсё змоўкла. Паўлаў. // у знач. прысл. скорагаво́ркай. Хутка, паспешліва (пра мову). Мы цокалі на польскай мове — [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы. Бажко. — Мяне тата прыслаў, — скорагаворкай прамовіў Юрка, — там, — ён махнуў рукой у бок лесу, — нейкія людзі... Двое... Курто. // Што‑н. (артыкул, кніга і пад.), напісанае наспех, без дакладнасці, неглыбока. Там, дзе зніжаецца творчая напружанасць паэта, з-пад яго пяра выходзіць скорагаворка. Бярозкін. Увага да ўсіх гістарычных этапаў, якія прайшла краіна, была прычынай адсутнасць сюжэтнай сканцэнтраванасці, хранікальнай бегласці і скорагаворкі ў асобных раздзелах. Кучар.

2. Жартаўлівая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім хуткае вымаўленне яе. Заняткі пачыналіся з работы над тэхнікай мовы. Колькі скорагаворак было вызубрана напамяць. «Беларусь».

скорагаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скорагаворкі. Скорагаворная мова.

ско́рам, ‑у, м.

1. Скаромная (мясная або малочная) ежа. Старэчымі падслепаватымі вачыма .. [дзед] доўга і падазрона сочыць за гаршкамі, за нявесткай, за ўнучкамі. Гэтакія жарабіцы павырасталі, а яна гатова і ў пост іх карміць скорамам. Васілевіч. [Бацька:] — Можа б вы, дзеткі, пайшлі ды пагасцявалі ў дзеда. Там ёсць сякі-такі скорам. Сабаленка.

2. Тое, што і мясаед.

скорамаразі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Апарат, які служыць для хуткага замарожвання харчовых прадуктаў.

скорамаразі́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які хутка замарожвае. Скорамаразільныя апараты.

скораміну́чы, ‑ая, ‑ае.

Недаўгавечны, кароткатэрміновы.

ско́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скарыць.

ско́рапіс, ‑у, м.

Хуткае злітнае (у адрозненне ад устава і паўустава) пісьмо ў старажытных рукапісах. Варта адзначыць.., што замена ўстаўнога пісьма скорапісам раней за ўсё адбылася ў дзелавой пісьменнасці. Булыка. // Пра хуткае рукапіснае пісьмо. Канспект напісан скорапісам.

скорапрахо́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скорапраходчыка; які складаецца са скорапраходчыкаў. Скорапраходчая брыгада.

скорапрахо́дчык, ‑а, м.

Рабочы, які вядзе праходку паскораным метадам. Брыгада скорапраходчыкаў.