Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

скол, ‑у, м.

1. Месца, дзе адкалоўся, скалоўся кавалак чаго‑н. Скол на камені.

2. зб. Тое, што сколата, сколатыя кавалкі чаго‑н. Ледзяны скол.

ско́лак, ‑лка, м.

1. Адколаты кавалак чаго‑н. Сколак каменя.

2. Спец. Узор, перанесены на матэрыю, паперу пры дапамозе наколвання.

3. перан. Дакладнае падабенства, копія каго‑, чаго‑н. Чытач «Дзевятага вала» з асаблівай нагляднасцю бачыць, як праўда мастацтва зліваецца з суровай праўдай рэальнага жыцця, як мастацкі твор становіцца верным сколкам з рэчаіснасці і абагульненнем яе. «Полымя».

ско́ланы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скалоць ​1.

ско́латы 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скалоць ​1.

ско́латы 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скалоць ​2.

ско́лванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сколваць ​1 — скалоць ​1.

ско́лванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сколваць ​2 — скалоць ​2.

ско́лвацца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скалоцца ​1.

2. Зал. да сколваць ​1.

ско́лвацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скалоцца ​2.

2. Зал. да сколваць ​2.

ско́лваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скалоць ​1.

ско́лваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скалоць ​2.

ско́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сколваць ​1 — скалоць ​1.

ско́мканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скомкаць.

ско́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Спяшаючыся, няўдала зрабіць што‑н.; сапсаваць паспешлівасцю. Скомкаць урок. Скомкаць выступленне.