скаме́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скамячыць.
2. у знач. прым. Змяты, ператвораны ў камяк, у жмут. Гэля.. ўстала з месца, паправіла на сабе скамечанае адзенне і падліла ў шклянкі піва. Гартны. Міма.. [Карпа] прайшоў малады партызан і непрыкметна сунуў яму ў руку скамечаную паперку. Шамякін.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Стомлены, змардаваны (пра твар). Бледны, скамечаны твар, рэдка калі паголены.. — усё гэта гаварыла за тое, што Селядцоў расчараваўся ў жыцці. Пестрак.
скаме́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скамячыцца.
2. Зал. да скамечваць.
скаме́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скамячыць.
скампанава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан скампанаванага. У аповесці відно імкненне да сюжэтна-кампазіцыйнай скампанаванасці, аўтар хоча зацікавіць чытача прыгодніцкімі момантамі. «Полымя».
скампанава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скампанаваць.
скампанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Скласці цэлае з асобных частак. Скампанаваць карціну.
скампенсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Пакрыць, аплаціць, ураўнаважыць. Скампенсаваць страты.
скампілява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скампіляваць.
скампілява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Зрабіць што‑н. шляхам кампіляцыі. [Астапчык:] — Пачопка кажа, што Павалковіч вялікі майстар кампіляцыі. Спіша, схопіць адтуль-адсюль, скампілюе і выдае за сваё. Машара.
скамплектава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скамплектаваць.