скандалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто ўчыняе скандалы, скандаліць. [Стараста:] — Валацуга і скандаліст, бадзяўся па гарадах, капейкі пры душы ніколі не меў, .. у нашым родзе, гэткіх ніколі не было... Самуйлёнак.
скандалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да скандаліст.
сканда́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
Разм. Трапляць у скандальнае, няёмкае становішча.
сканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Учыняць скандал (у 2 знач.); дэбашырыць. Як вам не сорамна скандаліць, дзядзька Цімафейчык? — звярнулася.. [гаспадыня] да госця. Бядуля.
сканда́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скандальнага. Скандальнасць учынку.
сканда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца скандалам (у 1 знач.); які ганьбіць каго‑н., ганебны. Скандальная падзея. □ Ніколі.. [Тарас] не паводзіў сябе так з дзяўчатамі. І ніт колі не трапляў у такое скандальнае становішча. Шамякін. Ціхая, рахманая з выгляду, .. [Шурачка], аднак, мела скандальную славу. Карпаў.
2. Які мае адносіны да скандалу. Скандальны дзень. // Які апісвае што‑н. ганебнае. Скандальная хроніка буржуазнай прэсы.
3. Разм. Які пастаянна ўчыняе скандалы (у 2 знач.). Скандальны чалавек.
ска́ндыевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скандыю.
ска́ндый, ‑ю, м.
Рэдкі метал III групы перыядычнай сістэмы Д.І. Мендзялеева (не сустракаецца ў прыродзе ў свабодным стане).
[Ад геаграфічнай назвы.]
скандына́вы, ‑аў; адз. скандынаў, ‑ава, м.; скандынаўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; мн. скандынаўкі, ‑навак; ж.
Насельніцтва Скандынаўскага паўвострава і бліжэйшых астравоў (шведы, нарвежцы, датчане і ісландцы).