скалькава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалькаваць.
скалькава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Зняць копію з чаго‑н. пры дапамозе калькі (у 1 знач.). Скалькаваць чарцёж.
2. У мовазнаўстве — стварыць слова або выраз па ўзору слова або выразу з іншай мовы.
скалькулява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалькуляваць.
скалькулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Скласці, зрабіць калькуляцыю. Скалькуляваць кошт гавару.
ска́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скалы. // Скалісты, са скаламі. Не відно мора, але грукат яго не аддаліўся, хвалі б’юць у скальны бераг недзе зусім блізка — здаецца пад ім. Шамякін. Сібір, Сібір, суровы край, багаты, Разлівы рэк, вышыні скальных гор. Буйло.
2. Спец. Які складаецца з цвёрдых горных парод; камяністы. Скальны грунт. □ Яны [шукальнікі] пяскі па рэчышчах капалі, у г[а]рах скальныя крышылі пліты. Дубоўка. // Які робіцца ў камяністым грунце; які служыць для работ у камяністым грунце. Скальныя работы. Скальны экскаватар.
скальп, ‑а, м.
Скура з валасамі, знятая з галавы (ваенны трафей у некаторых дзікіх плямён).
[Англ. scalp.]
скальпава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. скальпаваць.
скальпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак. і незак., каго-што.
Зняць (знімаць) з каго‑н. скальп.
ска́льпель, ‑я, м.
Суцэльнаметалічны хірургічны нож. І вось у руках.. [сястры] бліснуў скальпель. Алешка. Параненых многа. Мацвей Ільіч дванаццаць гадзін з рук не выпускаў скальпель. Асіпенка. Прылада пісьма для .. пісьменніка тое самае, што скальпель для хірурга альбо разец для скульптара. Шкраба.
[Ад лац. scalpellum — ножык.]
ска́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па скальных работах.