сасса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сассаць.
сасса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., каго-што.
1. Выссаць (якую‑н. вадкасць) поўнасцю, да канца. Сассаць малако.
2. і чаго. Адассаць некаторую колькасць якой‑н. вадкасці.
3. Знясіліць ссаннем. Кацяняты сассалі кашку.
саставі́цель, ‑я, м.
Спец. Спецыяліст па састаўленню, фарміраванню саставу, поезда. У пакоі дзяжурнага курылі аглядчыкі вагонаў і саставіцелі. Навуменка.
саставі́цельскі, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да саставіцеля. [Садоўская:] — Перадайце маю прапанову саставіцельскай брыгадзе. Васілёнак.
саста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.
1. Паставіць поруч або ў адно месца. Саставіць вінтоўкі ў піраміду. □ Сажнуць сярпамі з жонкай жытні клін, Збяруць снапы, саставяць іх у бабкі. Корбан. Міхась туды [у куток пуні] саставіў старыя калоды. Б. Стральцоў. // Прыставіць, падставіць адно да другога. Умомант саставілі [хлопцы] адзін к аднаму сталы, як на вяселлі, і паселі наўкруга. Мурашка.
2. Атрымаць што‑н. цэлае, злучыўшы, змацаваўшы асобныя часткі. Саставіць поезд. □ [Гаварушка:] — Таксама навука — як разбіты гаршчок саставіць. Лобан. // Атрымаць (сумесь, раствор і пад.), перамяшаўшы якія‑н. рэчывы. Саставіць лякарства.
3. Зняць што‑н., пастаўленае наверх. Саставіць са стала на падлогу.
•••
Саставіць ураўненне — запісаць умову задачы ў выглядзе ўраўнення, якое змяшчае шукаемую велічыню.
саста́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Тое, што і састарэцца. Глядзіць на млынок-недарэку Млынар, што састарыцца змог, Як гэты замшэлы, гарбаты, Старанны работнік-млынок. Бялевіч.
саста́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Зрабіць старым, больш старым. Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу. Лось. Песню гады не састараць, Выпрабаванняў час. Песня — жывая памяць, Песню давай, таварыш, Песню не спішаш у запас! Крупенька. Пасталеў, пасівеў. Толькі гэта Не састарыла сэрца майго. Бялевіч.
састарэ́ласць, ‑і, ж.
Стан састарэлага (у 2 знач.).
састарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які зрабіўся, стаў стары. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. Састарэлы твар [Блажэвіча] праразалі глыбокія маршчыны. Шыцік. // Разм. Які стаў непрыгодным для чаго‑н. (аб прадметах). Састарэлая страха.
2. перан. Які перастаў быць сучасным, актуальным; устарэлы. [Старшыня] Занадта давяраўся, Дэвізам састарэлым кіраваўся: «Падпісана — і з плеч далоў!» І наламаў аднойчы дроў. Валасевіч. // Які перастаў быць модным. Састарэлы фасон сукенкі.
3. у знач. наз. састарэ́лы, ‑ага, м.; састарэ́лая, ‑ай, ж. Які дажыў да глыбокай старасці; вельмі стары. Дом для састарэлых.
састарэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.
Тое, што і састарэць. [Порхаўка:] — Састарэўся [я] нежанатым. Гурскі. [Лявон:] Дзедава хата састарэлася,.. трэ было новую ставіць... Купала.