састо́яцца, ‑стоіцца; зак.
Пастаяўшы некаторы час, выдзеліць асадак (пра вадкасць). [Геня:] — Я чакаў, калі састоіцца вада. Якімовіч. // Стоячы, дайсці да такой ступені, каб зверху сабралася смятана (пра малако). Малако састоялася.
састрака́ціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.
Зрабіць стракатым, надаць стракатасць чаму‑н.
састрака́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад састракаціць.
састрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.
1. Злучыць строчкай. Састрачыць кавалкі матэрыялу.
2. Зрасходаваць, шыючы на швейнай машынцы (пра ніткі).
3. Пакрыць строчкай пры шыцці. Састрачыць каўнер.
4. Спісаць. Састрачыць аркуш паперы.
састро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., што.
Разм. Надаць які‑н. выраз (свайму твару). Адэля састроіла нездаволеную грымасу, каб паказаць, што ёй не падабаецца гэты напамінак. Чарнышэвіч. Стараста правёў рукавом па носе, састроіў сваю звычайную кіслую міну і важна прамовіў. Колас.
састро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад састрачыць.
састро́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. састрочваць — састрачыць.
састро́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да састрочваць.
састро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да састрачыць.
састру́ганы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад састругаць.