Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

сасударасшыра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які расшырае сасуды (у 1 знач.), прызначаны для расшырэння сасудаў. Сасударасшыральныя сродкі.

сасудару́хальны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае скарачэнне сасудаў (у 1 знач.), рэгулюе дзейнасць сасудаў. Сасударухальныя нервовыя валокны.

сасудасшыва́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: сасудасшывальны апарат — апарат для сшывання крывяносных сасудаў.

сасу́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сасудаў, складаецца з сасудаў. Сасудзістая абалонка вока. Сасудзістыя пучкі клубня.

сасцёбацца,

гл. сасцябацца.

сасцёбаць,

гл. сасцябаць.

сасцёбванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. сасцёбваць — сасцябаць, сасцёбаць (у 1–3 знач.).

сасцёбвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сасцябацца, сасцёбацца.

2. Зал. да сасцёбваць.

сасцёбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сасцябаць, сасцёбаць.

сасцяба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сасцябаць.