самаадкрыццё, ‑я,
Адкрыццё чаго‑н. для сябе самога.
самаадкрыццё, ‑я,
Адкрыццё чаго‑н. для сябе самога.
самаадмаўле́нне, ‑я,
Адмаўленне сваіх асабістых вартасцей, заслуг.
самаадрачэ́нне, ‑я,
Свядомае адмаўленне ад асабістых выгад у імя каго‑, чаго‑н.
самаадука́цыя, ‑і,
Набыццё ведаў самастойнай работай па-за навучальнымі ўстановамі, без дапамогі выкладчыкаў.
самаадчува́нне, ‑я,
Агульны фізічны і маральны стан чалавека, які залежыць ад яго здароўя і настрою ў дадзены момант.
самаакісле́нне, ‑я,
Рэакцыя акіслення, якая адбываецца без каталізатараў.
самаако́пванне, ‑я,
Пабудова самімі байцамі прасцейшага ўкрыцця ад агню ворага.
самаакупі́цца, ‑купіцца;
Пакрыцца даходамі без фінансавай дапамогі (пра расходы).
самаакупля́цца, ‑яецца.
самааку́пнасць, ‑і,
Спосаб вядзення гаспадаркі, пры якім расходы пакрываюцца ўласнымі даходамі прадпрыемства, установы.