самаахвя́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Гатовы ахвяраваць сабой дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых.
2. Поўны самаахвяравання, гераічны (пра дзеянні чалавека).
самаахвя́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Гатовы ахвяраваць сабой дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых.
2. Поўны самаахвяравання, гераічны (пра дзеянні чалавека).
самаахо́ва, ‑ы,
Ахова сябе, сваёй маёмасці ўласнымі сіламі; папераджальныя мер для ўласнай бяспекі.
самаацэ́нка, ‑і,
Ацэнка самога сябе, сваёй годнасці і недахопаў.
самаачышча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца;
1. Пазбаўляцца ад рознага бруду, чужародных прымесей (пра ваду, глебу).
2. Ачышчаць сябе, свае рады ад чаго‑н. лішняга, непатрэбнага.
самаачышчэ́нне, ‑я,
1. Прыроднае ачышчэнне вады, глебы ў выніку розных біяхімічных працэсаў.
2.
самаашука́нства, ‑а,
Ілжывая ўпэўненасць у чым‑н.; пераконванне сябе ў тым, што не адпавядае сапраўднасці.
самабічава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе самабічаванне (у 2 знач.), з’яўляецца самабічаваннем.
самабічава́нне, ‑я,
1. Прычыненне сабе фізічных пакут, выкліканае рэлігійным фанатызмам.
2.
самабра́ны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: самабраны абрус — у казках: чарадзейны абрус, на якім сама сабой з’яўляецца жаданая яда.
самабы́тнасць, ‑і,
Уласцівасць самабытнага.