Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

самаарганіза́цыя, ‑і, ж.

Арганізацыя сваёй працы, дзейнасці. [Хведар Мікалаевіч:] — Самаарганізацыя трэба вышэйшая. Увага да, жывога жыцця, вядома, самая пільная. Урастаць трэба ў калектыў, Сцяпан Міхайлавіч. Мыслівец.

самааса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Натуральнае вылучэнне з раствору і асаджэнне солі ў вадаёмах з салёнай вадой.

самаасало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Асалода, задавальненне ад усведамлення сваіх заслуг, ад зробленага самім.

самаасуджэ́нне, ‑я, н.

Асуджэнне ўласных дзеянняў, учынкаў і пад. [Раіса:] — Мне думалася, што на гэтай рабоце мяне ніхто не будзе турбаваць, нікому я не патрэбна буду. Ды і ні на што я больш не здатна. [Андрэй:] — Гэта што, самаасуджэнне? Лобан.

самаасяда́нне, ‑я, н.

Тое, што і самаасадка.

самаатру́чванне, ‑я, н.

Атручванне арганізма ядавітымі рэчывамі, якія выпрацоўваюцца самім арганізмам.

самаатручэ́нне, ‑я, н.

Стан арганізма, атручанага рэчывамі, якія выпрацоўваюцца ў ім самім.

самаахвярава́нне, ‑я, н.

Ахвяраваць сабой, сваімі асабістымі інтарэсамі дзеля агульнай справы, у імя шчасця іншых. [Шаблюк:] — Я ведаю, як моцна і шчыра любіш ты [Наталля Пятроўна] людзей і жыццё. І я не магу паверыць, што сама ты не адчуваеш, што чалавечае шчасце тваё няпоўнае... Што гэта аскетызм, непатрэбнае самаахвярванне... Шамякін. [Марынка:] — Колькі ты [Лёня] ні пераконвай мяне ў адваротным, я лічу, што ты пайшоў на самаахвяраванне ў імя нейкіх высакародных ідэалаў. Хадкевіч.

самаахвя́рнасць, ‑і, ж.

Тое, што і самаахвяраванне. — А ці не будуць помніцца, а ці забудуцца іх подзвігі і самаахвярнасць у барацьбе за такі калгас, у якім бы шчасліва і добра жылося людзям? Дуброўскі. — Што вы робіце, ірады! — закрычала высокая жанчына і з самаахвярнасцю птушкі кінулася да сваіх дзетак. Кулакоўскі.

самаахвя́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Гатовы ахвяраваць сабой дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых. Сымоніха здольна на вялікую самаахвярную прывязанасць, на чалавеча клопаты. Каваленка. Яркую праяву самай вернай адданасці качкі сваім дзецям давялося мне наглядаць на Свіслачы. В. Вольскі.

2. Поўны самаахвяравання, гераічны (пра дзеянні чалавека). Самаахвярны подзвіг. □ Талент.. гэта ёсць вынік цэлага жыцця з я штодзённай самаахвярнай працай. Лужанін.