Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рэнтгенатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Сукупнасць сродкаў і метадаў атрымання рэнтгенаўскага выпраменьвання і прымянення яго ў медыцыне, біялогіі і інш. галінах навукі і тэхнікі.

рэнтге́наўскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з атрыманнем і выкарыстаннем рэнтгенаўскіх прамянёў. Рэнтгенаўскі здымак. Рэнтгенаўская апаратура. Рэнтгенаўскія прамяні.

рэнтгено́лаг, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.

рэо́граф, ‑а, м.

Прыбор для назірання і запісу папаўнення кроўю сасудаў і капіляраў.

рэо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння расходу газу.

[Ад грэч. rhēos — цячэнне, паток і metreō — вымяраю.]

рэ́па, ‑ы, ж.

1. Агародная караняплодная двухгадовая расліна сямейства крыжакветных.

2. зб. Караняплоды гэтай расліны белага ці жоўтага колеру, прыдатныя для ежы.

•••

Хоць рэпу сёй гл. сеяць.

Як рэпу грызе гл. грызці.

рэ́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэпы. Рэпавае лісце. // Прыгатаваны з рэпы.

рэпазі́цыя, ‑і, ж.

Спец. Упраўка зрушанай косці пры пераломе, а таксама ўпраўка вывіхнутай канечнасці.

[Лац. repositio.]

рэпара́цыі, ‑ый; адз. рэпарацыя, ‑і, ж.

Выплата дзяржавай, распачаўшай вайну, дзяржавам, панёсшым страты ў гэтай вайне, грашовай або іншага віду кампенсацыі.

[Ад лац. reparatio — аднаўленне.]

рэпарацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэпарацый. Рэпарацыйныя плацяжы.