Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рэнтгенагра́ма, ‑ы, ж.

Адбітак на фотапласцінцы або плёнцы, атрыманы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

[Ад слова рэнтген і грэч. gramma — запіс.]

рэнтгенаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да рэнтгенаграфіі. Рэнтгенаграфічнае даследаванне.

рэнтгенагра́фія, ‑і, ж.

Фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

[Ад слова рэнтген і грэч. graph — пішу.]

рэнтгенадыягно́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Распазнаванне захворвання тканак ці органаў чалавека або жывёлы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенадэфектаскапі́я, ‑і, ж.

Метад выяўлення ўнутраных дэфектаў у матэрыялах і вырабах пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгеналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэнтгеналогіі. Рэнтгеналагічнае абследаванне.

рэнтгенало́гія, ‑і, ж.

Аддзел медыцыны, які вывучае прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай дыягностыкі і лячэння некаторых захворванняў.

[Ад слова рэнтген і грэч. logos — вучэнне.]

рэнтгенаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэнтгенаскапіі. Рэнтгенаскапічны апарат.

рэнтгенаскапі́я, ‑і, ж.

Прасвечванне, даследаванне непразрыстых цел пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

[Ад слова рэнтген і грэч. skopeō — гляджу.]

рэнтгенатэрапі́я, ‑і, ж.

1. Раздзел прамянёвай тэрапіі, які вывучае ўжыванне рэнтгенаўскіх прамянёў у медыцыне.

2. Прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай лячэння.