Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рыбапро́мыславы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбнага промыслу. Рыбапромыславы флот. Рыбапромыславая арцель.

рыбапрыёмны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для прыёму вылаўленай рыбы. Рыбапрыёмны пункт. Рыбапрыёмны флот.

рыбаразвядзе́нне, ‑я, н.

Развядзенне рыбы штучным шляхам. Вялікая плошча вадаёма і наяўнасць у ім значнай колькасці планктона забяспечваюць спрыяльныя ўмовы для рыбаразвядзення. Прырода Беларусі.

рыбахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Прыстасаванне для самастойнага праходу рыбы праз перашкоды (плаціны, вадаспады і пад.). Ступеньчаты рыбаход.

рыбахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбаходу. Рыбаходны шлюз.

рыба́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбака, рыбацтва. Што ёсць у Мартына? Стрэльба, рыбацкая снасць ды прыгожая постаць. Колас. Пагаслі агеньчыкі ў вокнах рыбацкага пасёлка. Хадкевіч.

рыба́цтва, ‑а, н.

Лоўля рыбы, занятак рыбака. Андрэй і Янка захапіліся рыбацтвам. Колас.

рыба́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Жан. да рыбак.

2. Жонка рыбака. Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць. Танк.

рыба́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбака, належыць яму. Рыбачая лодка. Рыбачая вопратка.

рыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком. Каторы год я рыбачу на гэтым месцы, і кожнае лета тут пасяляюцца ластаўкі. Ігнаценка. У Мікіткі на рацэ ёсць сваё любімае месца, дзе ён заўсёды рыбачыць. П. Ткачоў.