Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рыбаво́дства, ‑а, н.

Галіна рыбнай гаспадаркі, якая займаецца павелічэннем і паляпшэннем якасці рыбных запасаў у вадаёмах. Сажалкавае рыбаводства.

рыбаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбаводства, звязаны з ім. Рыбаводчая ферма. Рыбаводчая гаспадарка.

рыбаво́з, ‑а, м.

Судна для перавозкі жывой рыбы.

рыбавяндля́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вэнджання рыбы. Рыбавяндлярны завод.

рыбавяндля́рня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, памяшканне для вэнджання рыбы.

рыбагадава́льнік, ‑а, м.

Сажалкавая гаспадарка, якая займаецца вырошчваннем малявак (карпа, белага амура і інш. рыб) для рыбаводных гаспадарак, якія дагадоўваюць рыбу да таварных памераў.

рыбагандлёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гандлю рыбай.

рыбагаспада́рчы, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з рыбнай гаспадаркай, прызначаны для яе. Рыбагаспадарчая ўстанова.

рыбае́дны, ‑ая, ‑ае.

Які корміцца рыбай, ужывае ў ежу рыбу. Рыбаедныя птушкі.

рыбазаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод па апрацоўцы рыбы (кансерваванню, засолу і пад.). З дзіцячых год марыў Сцяпан Казачок аб моры, але ўбачыў яго ўпершыню на дваццаць восьмым годзе жыцця, прыехаўшы на рыбазавод. Дуброўскі.