рыбамаразі́льны, ‑ая, ‑ае.
Абсталяваны маразільнымі ўстаноўкамі для замарожвання вылаўленай рыбы.
рыбамаразі́льны, ‑ая, ‑ае.
Абсталяваны маразільнымі ўстаноўкамі для замарожвання вылаўленай рыбы.
рыбапад’ёмнік, ‑а,
Гідратэхнічнае збудаванне для пропуску рыбы цераз плаціну.
рыбапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, прызначаны для праходу рыбы праз плаціну.
рыбападо́бныя, ‑ых.
Ніжэйшыя водныя пазваночныя жывёліны, якія амаль вымерлі (у сучаснай фауне да іх адносяцца толькі міксіны і міногі).
рыбапраду́кты, ‑аў;
Рыбныя прадукты.
рыбапрадукцы́йнасць, ‑і,
Здольнасць даваць рыбную прадукцыю, забяспечваць улоў рыбы.
рыбапрамысло́васць, ‑і,
Галіна харчовай прамысловасць якая займаецца здабычай, апрацоўкай рыбы, ракападобных і інш.
рыбапрамысло́вец, ‑лоўца,
Уладальнік рыбапрамысловага прадпрыемства, рыбных промыслаў.
рыбапрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да здабычы, апрацоўкі рыбы, ракападобных і інш., прыгатавання прадуктаў з іх і пад.
рыбапрапускны́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны для пропуску рыбы з ніжняга б’ефа гідравузла ў верхні, галоўным чынам у перыяд яе нераставай міграцыі.