рудава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі руды, не зусім руды. [Галіна Адамаўна] не ведае больш прыгожых валасоў. Дурні тыя, хто кажа, што доктар Яраш трохі рудаваты. Шамякін. [Сабастыян] пільна ўзіраецца пад кусты ядлоўцу, шукаючы рудаватых грыбных капялюшыкаў. Сабаленка.
рудаво́з, ‑а, м.
Баржа, па якой возяць руду. Плывуць цеплаходы, плывуць рудавозы, шумяць з берагоў ім дубы і бярозы. Дубоўка.
рудаву́сы, ‑ая, ‑ае.
З рудымі вусамі. [Дзядзька] як заходзіў у хату, усмешка ззяла на ўсім яго шырокім рудавусым твары. Хадкевіч.
рудако́п, ‑а, м.
Уст. Горнарабочы ў рудніку.
рудано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе залежы руды.
рудапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.
Які падымае руду з шахты па паверхню зямлі. Рудапад’ёмная машына.
рудапрамыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і рудапрамывачны.
рудапрамы́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ачысткі руды вадой; які служыць для ачысткі руды вадой. Рудапрамывачныя машыны.
рудаспу́ск, ‑у, м.
Спец. Нахіленая падземная горная вырабатка, якая не мае непасрэднага выхаду на зямную паверхню і служыць для спуску карысных выканняў, парожняй пароды і інш. грузаў самаплывам.