Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ру́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы; ж.

1. Загаловак раздзела ў газеце, часопісе і пад. [Лясніцкі:] — Пачнём справу з экстранага выпуску газеты. Дадзім пад рубрыкай «Не верце фашысцкай правакацыі!..» Шамякін.

2. Раздзел, падраздзяленне чаго‑н.; графа. Разнесці лічбы па рубрыках.

[Ад лац. ruber — чырвоны.]

рубрыка́цыя, ‑і, ж.

Размеркаванне, расстаноўка па рубрыках.

рубцава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рубцавацца.

рубцава́ты, ‑ая, ‑ае.

З рубцамі ​1. І тут хлопцы ахнулі: у Мікалая Пятровіча з плечука тырчала куцая костка, абцягнутая рубцаватай чырвонай скурай. Нядзведскі.

рубцава́цца, ‑цуецца; незак.

Зажываць, гаіцца, утвараючы рубцы (пра раны, язвы і пад.).

рубча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З рубцамі ​1 (у 1 знач.). З кішэні штаноў выглядала драўляная, рубчастая ручка вялікага рэвальвера. Самуйлёнак. // З кантамі; кантовы. Рубчастая шклянка.

2. Пакрыты рубцамі ​1 (у 2 знач.). І толькі цяпер Віця ўбачыў, што ў новенькага кароткія, крыху ніжэй локцяў рукавы, а замест кісцяў рук з рукавоў вытыркаюцца рубчастыя чырванаватыя куксы. Нядзведскі.

ру́бчык, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да рубец ​1.

2. Выпуклая, рэльефная палоска на тканіне. Драп у рубчык.

руда́, ‑ы, ДМ рудзе; мн. руды; ж.

Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы або іх злучэнні. Жалезная руда. Руды каляровых металаў. Уранавая руда. Азбеставая руда. □ І робяць гарнякі руду, шахцёры высякаюць вугаль. Таўлай. [Лахманы] мокрыя да пахаў, у бурых плямах балотнай руды. Місько.

рудабаро́ды, ‑ая, ‑ае.

З рудой барадой. — Што ён кажа? — не ўтрываў шыракаплечы рудабароды партызан з марлевай павязкай на вялікай стрыжанай галаве. Мележ.

рудавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З рудымі валасамі. Змітрок крадком пазіраў на Ігналю, і новае, нязнанае дагэтуль пачуццё ўзнікала ў яго да гэтага рудавалосага, шчуплага і надзвычай жывога хлопца. Хадкевіч.