інсулі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інсуліну і яго выкарыстання. Інсулінавы рэжым. Інсулінавая тэрапія.
інсу́льт, ‑у, М ‑льце, м.
Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі; апаплексія.
[Ад лац. insultare — скакаць.]
інсурге́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Уст. Удзельнік узброенага паўстання супроць урада; паўстанец. Інсургенты атрадам у пяцьдзесят шабель і дзвесце штыкоў і кос групаваліся ў Звярынскіх лясах. Караткевіч.
[Ад лац. insurgens, insurgentis — які паўстае.]
інсцэніза́цыя, ‑і, ж.
Тое, што і інсцэніраванне. Інсцэнізацыя апавядання.
інсцэні́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. інсцэніраваць.
інсцэні́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да інсцэніраваць.
інсцэні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Перапрацаваць (перапрацоўваць) які‑н. апавядальны твор для пастаноўкі яго ў тэатры, кіно, на тэлебачанні. Інсцэніраваць для экрана трылогію Якуба Коласа «На ростанях».
2. перан. Прыкінуцца (прыкідвацца) кім‑, чым‑н., прытворна зрабіць (рабіць) што‑н. з намерам выдаць яго за сапраўднае. Інсцэніраваць істэрыку. □ Каб падмануць карнікаў, невялікая група партызан інсцэніравала ўначы прарыў на захад, у палескія лясы. Шамякін.
[Ад лац. in — на і scena — сцэна.]
інсцэніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. інсцэніраваць (у 1 знач.). Інсцэніроўка апавядання.
2. Інсцэніраваны твор, спектакль. Ставіць інсцэніроўкі. Інсцэніроўка аповесці М. Лынькова «Міколка-паравоз».
3. перан. Дзеянне паводле дзеясл. інсцэніраваць (у 2 знач.); разыгрыванне. Капітану стала ясна — забітага неслі ад дарогі, бой — звычайная імітацыя, інсцэніроўка... Ваданосаў.
інтаксікацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Выкліканы інтаксікацыяй. Інтаксікацыйнае захворванне.
інтаксіка́цыя, ‑і, ж.
1. Атручэнне арганізма ядавітымі рэчывамі (таксінамі). Дыфтэрыйная інтаксікацыя. Алкагольная інтаксікацыя.
2. Прымяненне ядаў для засцярогі раслін ад шкодных насякомых. Інтаксікацыя раслін.
[Ад лац. in — у і грэч. toxicon — яд.]