Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ро́давы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да роду (у 1, 2 і 9 знач.); радавы. Родавы лад. □ У цэлым.. вобраз чалавека, які раскрываецца ў «Вянку» [М. Багдановіча], рэалістычны, хоць яго рэалізм, вядома, спецыфічны, рэалізм лірыкі як родавай і жанравай асобнасці мастацтва. Лойка.

2. Які належыць роду, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Выпіваючы, Талімон закусваў толькі ракамі. Павагу да іх ён лічыў родавай асаблівасцю ўсіх Забродскіх. Кулакоўскі.

ро́давы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да родаў, бывае пры родах. Першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька. Трывай, мілая, грывай. Шамякін.

родадапамо́жны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для аказання медыцынскай дапамогі пры цяжарнасці і родах. Родадапаможная ўстанова.

роданача́льнік, ‑а, м.

1. Продак, ад якога вядзе свой пачатак які‑н. род. На грудзях у .. [генерала] быў цэлы музей крыжоў, медалёў і розных цацак, што вядуць свой пачатак яшчэ з таго часу, калі роданачальнікі нашых продкаў фарсілі ў фартушках і звярыных шкурах. Колас.

2. перан. Той, хто паклаў пачатак развіццю чаго‑н., заснавальнік.

роданача́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да роданачальнік.

родапачына́льнік, ‑а, м.

Тое, што і роданачальнік.

родапачына́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да родапачынальнік.

ро́дзіч, ‑а, м.

1. Гіст. Член роду (у 1 знач.).

2. Разм. Сваяк; чалавек блізкі па паходжанню. [Люба:] — Горш за ўсё мець начальнікам блізкага родзіча. З ім жа ніколі па-чалавечы не дамовішся. Шамякін. Старыя пройдзены дарогі І сцежак тысячы людскіх, Дзе і мае хадзілі ногі І ногі родзічаў маіх. Колас. / Пра жывёл і раслін аднаго роду (у 8 знач.). І качкі, што падарыў Люсі і яе маці Амархан, хваляваліся, выцягвалі шыі, прыслухоўваліся да галасоў дзікіх родзічаў. Даніленка. Родзіч нашага ядлоўцу кіпарыс, жыхар паўднёвых краін, можа пражыць да чатырох-пяці тысяч гадоў. Гавеман.

ро́дзічка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да родзіч (у 2 знач.).

ро́дна,

Прыслоўе да родны (у 4 знач.). // у знач. вык. Блізка сэрцу, дорага. Мне ўсё дорага тут, Люба, родна, прыгожа. Броўка.

ро́днасны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны, выкліканы агульным паходжаннем. Роднасныя словы. Роднасныя мовы. Роднасныя адносіны. // Блізкі па асноўных прыкметах, якасцях да чаго‑н. Роднасныя з’явы. □ Хемінгуэй мала чаму навучыўся б у вялікага празарліўца, калі б не меў у душы чагосьці роднаснага Талстому і ягонаму незвычайна цвярозаму погляду на свет. М. Стральцоў.