Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ржа́ўленне,

гл. іржаўленне.

ржа́ўныя,

гл. іржаўныя.

ржаць,

гл. іржаць.

ржы́шча,

гл. іржышча.

ржэ́ўнік,

гл. іржэўнік.

ржэ́ўніна,

гл. іржэўніна.

ро́ба, ‑ы, ж.

Разм. Грубае рабочае адзенне (звычайна парусінавае або брызентавае). Падабраў мне боцман Гарнітур па росту — Крэпкую марскую Робу з палатна. Жычка.

ро́бат, ‑а, М ‑баце, м.

Аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека. // перан. Пра чалавека, які дзейнічае, працуе механічна, падпарадкоўваючыся чужой волі. [Веньямін:] — Атамную энергію вынайшлі тысячы геніяў. Яны на планеце значаць больш, чым мільярд робатаў. Навуменка.

[Чэшск. robot.]

робатабудава́нне, ‑я, н.

Канструяванне і выраб робатаў.

робатабудаўні́к, ‑а, м.

Спецыяліст па канструяванню і вырабу робатаў.