робататэ́хніка, ‑і,
Выкарыстанне робатаў у навуковых і тэхнічных мэтах.
робататэ́хніка, ‑і,
Выкарыстанне робатаў у навуковых і тэхнічных мэтах.
ро́бленасць, ‑і,
Уласцівасць робленага.
ро́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Штучна выкліканы, ненатуральны.
2. Выкананы ручным вязаннем; вязаны.
ро́вар, ‑а,
[Англ. rower.]
ро́вень, роўня,
рог 1, ‑а,
1. Цвёрды выраст з касцявога рэчыва на галаве ў некаторых жывёл.
2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.
3. Востры загнуты канец чаго‑н.
•••
рог 2, ‑а;
1. Месца, дзе сыходзяцца, сутыкаюцца два знешнія бакі аднаго прадмета; вугал.
2. Месца, дзе збягаюцца дзве перпендыкулярныя вуліцы.
ро́гавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і рагавы 1.
рогападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны знешне на рог, рогавае рэчыва.
ро́гат, ‑у,
Гучны, нястрыманы смех.
•••
род, ‑у,
1. Асноўная арганізацыя першабытна-абшчыннага ладу, члены якой звязаны адносінамі сваяцтва і агульнасцю гаспадаркі.
2. Рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка.
3. Паходжанне, прыналежнасць да пэўнай сацыяльнай групы, саслоўя.
4.
5. Разнавіднасць, сорт, тып чаго‑н.
6. Спосаб, характар, напрамак (дзеяння, дзейнасці).
7. У логіцы і філасофіі — кожны клас прадметаў, які аб’ядноўвае іншыя класы прадметаў, што з’яўляюцца яго відамі.
8. У біялогіі — група жывёльных або раслінных арганізмаў, якая аб’ядноўвае блізкія віды.
9. Граматычная катэгорыя ў некаторых мовах, якая характарызуе кожны назоўнік і з’яўляецца адзнакай яго прыналежнасці да аднаго з трох класаў — мужчынскага, жаночага і ніякага (напрыклад, у беларускай мове) або да аднаго з двух — мужчынскага ці жаночага (напрыклад, у французскай мове).
10. У літаратуры — самая агульная катэгорыя ў класіфікацыі твораў мастацкай літаратуры (эпас, лірыка, драма).
•••