трак, ‑а, м.
Звяно гусеніцы. Луг за ракою быў знявечаны тракамі гусеніц. Чыгрынаў. — А колькі дзірак у кожным траку? — пасыпаліся пытанні з бакоў. Ракітны.
[Англ. track.]
тракт, ‑у, М ‑кце, м.
Шырокая праезджая дарога. Узбоч ад шырокага тракту, які вядзе ў гандлёвае сяло Піляцічы, ляжыць закіданая снегам вёска Кавенькі. Навуменка.
•••
Страўнікава-кішачны тракт (спец.) — сукупнасць стрававальных органаў жывёл і чалавека.
[Ням. Trakt з лац.]
трактава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. трактаваць і трактавацца.
трактава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад трактаваць.
трактава́цца, ‑туецца; незак.
1. Быць прадметам абгаварэння, разгляду, тлумачэння чаго‑н. Княжанне Вітаўта трактуецца ў паэме [«Песня пра зубра» М. Гусоўскага] як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў поле для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці. У. Калеснік. // Характарызавацца, адлюстроўвацца пэўным чынам. У адрозненне ад аднайменнага рамана ў п’есе Чорнага «Бацькаўшчына» псіхалагічна паглыбляюцца або інакш трактуюцца асобныя вобразы. Луфераў. П’еса, напісаная як драматычная паэма, патрабавала героіка-рамантычнага вырашэння. Так яна і трактавалася рэжысурай. Сяргейчык.
2. Зал. да трактаваць.
трактава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1. Разглядаць, расцэньваць якім‑н. чынам. [П’еса А. Маўзона «Пад адным небам»] у вострай палемічнай форме трактуе актуальныя праблемы сучаснасці. Рамановіч.
2. Даваць тлумачэнне чаму‑н., тлумачыць. Трактаваць закон. // У літаратуры, мастацтве — разумець, тлумачыць пэўным чынам (сюжэт, тэму, вобраз і пад.). Міцкевіч гаворыць, напрыклад, што Пранціся Пустарэвіча, ролю якога яму даводзілася выконваць, трактавалі толькі як прапойцу, не ўваходзячы ў сацыяльную сутнасць гэтага вобраза. «Беларусь».
трактава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго.
Абл. Частаваць. Браты падхапілі ведзьму Барабаху на рукі, панеслі ў шацёр, пачалі частаваць-трактаваць. Есць ведзьма Барабаха, п’е. Якімовіч. // Абдорваць. А Свіда рад быў, рад, вядома: Рублём Міхала ён трактуе, Цыгарай хвацкаю частуе. Колас.
тра́ктар, ‑а; мн. трактары, ‑оў; м.
Самаходная машына для перамяшчэння, прывядзення ў дзеянне сельскагаспадарчых і іншых прылад. Гусенічны трактар. Тралёвачны трактар, сз Ад вясны вясёлай, ранняй Да восені позняй Пяе поле трактарамі Весела, пагрозна. Купала. Следам другі трактар плугам-волатам выварочваў балотнае нутро на паўметра. Дуброўскі.
[Лац. tractor.]
трактара...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «трактар», «трактарны», напрыклад: трактарарамонтны, трактаразборачны.
трактарабудава́нне, ‑я, н.
Галіна машынабудаўнічай прамысловасць якая вырабляе трактары і трактарныя рухавікі.
трактарабудаўні́к, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне трактарабудавання.