Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брако́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. бракаваць (у 1 знач.).

брако́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае якую‑н. загану, брак, не адпавядае запатрабаванням. А як жа.. [бульба] на смак? — схамянулася маці. — Можа якая бракоўная? Якімовіч.

бра́ма, ‑ы, ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш. Гарадская брама. Заводская брама. Жалезная брама. □ Ад вуліцы дом адгароджваў шчытны дашчаны плот з высокай, падобнай на арку, брамай і з масіўнай форткай. Хадкевіч.

бра́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Памянш. да брама.

2. Прахадныя варотцы (звычайна пры браме або вялікіх варотах); фортка, веснічкі. Брамка на школьны двор была зачынена. Шамякін. Я сышоў са шляху, накіраваўся да варот і адчыніў вузенькую брамку, прарэзаную ў варотах. Ракітны.

3. Разм. Дэталь паляўнічага ружжа. Пасадзіць пістон на брамку.

бра́мнік, ‑а, м.

Уст. Вартаўнік, дзяжурны пры браме, пры ўваходзе куды‑н. Брамнік з грукатам адчыніў перад возам браму. Караткевіч.

бра́мніца, ‑ы, ж.

Жан. да брамнік.

бра́мсель, ‑я, м.

Самы верхні (прамы) даруе.

[Гал. bramzeil.]

брам-стэ́ньга, ‑і, ДМ ‑ньзе, ж.

Верхняя частка мачты на караблі.

брандва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

1. Вартавое судна на рэйдзе або ў порце для назірання за выкананнем устаноўленых правіл руху караблёў, шлюпак і пад.

2. Дапаможнае судна землечарпальнага каравана.

[Гал. brandwacht.]

брандва́хтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да брандвахты.