пятнаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца пятнаццаць гадоў. Пятнаццацігадовы тэрмін.
2. Які мае пятнаццаць гадоў. Пятнаццацігадовым хлопцам я прайшоў тую першую прасеку з канца ў канец. Пальчэўскі.
3. Які мае адносіны да пятнаццацігоддзя (у 2 знач.).
пятнаццаціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу, тэрмін у пятнаццаць гадоў. Апошняе пятнаццацігоддзе.
2. Гадавіна падзеі, якая адбылася пятнаццаць гадоў таму назад. Пятнаццацігоддзе адкрыцця музея.
пятна́ццаць, ‑і, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.
Лік і лічба «15». Пятнаццаць памножыць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 15. Пятнаццаць дзён.
пя́тніца, ‑ы, ж.
Пяты дзень тыдня.
•••
Сем пятніц на тыдні у каго — пра таго, хто часта мяняе свае рашэнні.
пя́тнічны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да пятніцы, адбываецца ў пятніцу.
пято́к, ‑тка, м.
Разм. Колькасць, роўная пяці; пяць аднолькавых прадметаў. Вечарам, пакідаючы поле, я загортваў з пяток бульбін у мяшок і нёс іх у вёску — малому Генрыху. Ракітны. Праз якіх хвілін пяток вартавы асцярожна падсунуў .. [Васілю Іванавічу] пад галаву нечую ватоўку, прыкрыў шынялём. Лынькоў.
пятро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.; мн. няма.
Уст. Пост у праваслаўных перад святам апосталаў Пятра і Паўла, якое святкуецца 12 ліпеня па новаму стылю. Стаяў млява-пагодны дзень, адзін з тых дзён, якія рэдка калі бываюць у пятроўку. Нікановіч.
пятру́шка, ‑і, ДМ ‑пілы, ж.
Агародная расліна сямейства парасонавых, корань і лісце якой ужываюцца як прыправа да страў. Варылі-гатавалі Паводле строгіх правіл, У меру дадавалі Усякае прыправы: І часначку з цыбулькай, І перчыку з пятрушкай... Кацёл крактаў і булькаў, І смачна дыхаў юшкай. Гілевіч.
пятру́шкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пятрушкі. Пятрушкавы корань.
пятрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Разм. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.). Пахне свежая ралля, пятрэе сухое бадылле, цвёрды чабор хаваецца ў іржэўнік. Чорны.