пы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абдаваць гарачынёй; быць вельмі гарачым. Румяная скарынка на іх так зіхацела, нібы пыхала жарам печы, дзе пякліся гэтыя буханкі. Лынькоў. Зыркім, агністым полымем пыхала на .. лісцінах вечаровае сонца. Савіцкі.
2. перан.; чым. Выяўляць якое‑н. моцнае пачуццё, які‑н. стан. Пругкае цела з тонкай эластычнай скурай так і пыхала здароўем. Карпюк.
пы́хканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пыхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Шашура] увесь час чуў ззаду нарастаючы перастук калёс і натужнае пыхканне. Мележ.
пы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Выпускаючы пару, газ, ствараць адрывістыя гукі. Пыхкалі парай паравозы ля дэпо. Лынькоў. Трактар.. завыў, як сірэна, потым пачаў пыхкаць і страляць газам. Кулакоўскі. Неўзабаве на стале пыхкаў параю пузаты самавар. П. Ткачоў. // Час ад часу выпускаць дым (пры курэнні). Пыхкае дзед Талаш люлькаю, выпускаючы дымок за дымком. Колас. // Ствараць гукі, падобныя на пых-пых, пх-пх. Не бяжыць [Алесь], а, здаецца, коціцца, пыхкае, як вожык, стараецца не адстаць ад таварышаў... Ваданосаў. Дрыжачай рукою націскае Андрэй на бліскучы рэгулятар, напружваецца сам, як магутны паравоз, і, радасны, прыслухоўваецца.., як пыхкае пара з-пад бліскучых, гарачых поршняў цыліндра. Лынькоў.
пыхлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Фанабэрысты, празмерна ганарысты. Нібы абудзіўшыся ад сну, .. [Ганна Паўлаўна] ўбачыла перад сабою рэальнага Падаляку — самазадаволенага, пыхлівага, з трох’ярусным падбародкам і чырвоным паркам. Вірня. // Які выяўляе, выказвае фанабэрыстасць, ганарыстасць. Прыняўшы пыхлівую паставу,.. [Мельнік] гатоў быў абвінаваціць праціўніка ва ўсіх зямных грахах. Гамолка.
пы́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да пыхкаць.
2. Раптоўна і хутка заняцца агнём. Агонь .. [Падбярэцкі] расклаў адным махам — смалякі пыхнулі, як порах. Пташнікаў. Дасталі запалкі, падпалілі сухі ядловец, і касцёр адразу пыхнуў. Дубоўка. // Раптоўна загарэцца, засвяціцца ярчэй. Падышла дзяўчынка, высыпала з прыполу на вуголле шматкі бяросты. Ярка пыхнула полымя. Хомчанка. // Хутка і моцна пачырванець. Твар Казіміра зноў пыхнуў чырванню. Краўчанка.
пыхце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.
1. Цяжка дыхаць, сапці. Пыхцела Юля, упіралася, падала, паднімалася і зноў падала, але свайго дамаглася. Гарбук.
2. Тое, што і пыхкаць. А чыгунок, бы пан пузаты, Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята. Колас.
пы́цель, пы́тля і пы́тлю, м.
1. пы́тля. Тое, што і вальцы (у 2 знач.).
2. пы́тлю. Пытляваная мука. [Жанчына:] — А дзе-ж мне той пшаніцы на пыцель набрацца? Брыль.
•••
Даць (задаць) пытлю гл. даць.
пы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Круглая пульхная булка. Ударніку — мядовыя пышкі, а гультаю — яловыя шышкі. З нар.
пышнавало́сы, ‑ая, ‑ае.
З пышнымі валасамі. З кабіны крана высунулася пышнавалосая галава, бліснулі вялікія сінявыя вочы, потым паказаўся сцяты кулачок. Хадкевіч. Пышнавалосая, рослая афіцыянтка сваім з’яўленнем на нейкі момант прымірыла ўсіх за сталом. Мыслівец.