Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пу́танне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. путаць.

пу́тацца, ‑аецца; незак.

Зал. да путаць.

пу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Звязваць путам ногі жывёле. І Рыгор путае каня, і Паўлюк простую [кабылу] не пускае. Крапіва. // Не даваць магчымасці свабодна рухацца. Пакуль дайшла да Хвалковіч, Ядвіся прамокла да ніткі. Набрынялая вадой спадніца ліпла да цела, путала змораныя ногі. Асіпенка.

пу́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Разумны, талковы. Шкада, што такому чалавеку бог даў розум. Каб путнаму чалавеку, то якую карысць калгасу прынёс бы!.. Сергіевіч. Нічога пэўнага, путнага, як на тое, не прыходзіла ў галаву. Сачанка.

пу́тра, ‑ы, ж.

Абл. Кіслая мучная страва тыпу саладухі. Міхал Кагут, мажны, з лёгкай сівізной у залацістых патлатых валасах. З асалодаю чэрпаў путру, нёс яе да рота над праснаком. Караткевіч.

путч, ‑у, м.

Мяцеж невялікай кучкі змоўшчыкаў з мэтай зрабіць дзяржаўны пераварот.

[Ням. Putsch.]

путчы́зм, ‑у, м.

Палітыка путчаў; арганізацыя путчаў.

путчы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Удзельнік, прыхільна путчу.

путчы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да путчу.

пуф, ‑а, м.

Нізкая табурэтка з мяккім (звычайна круглым) сядзеннем. Кібрык прайшоўся па пакоі, памацаў фарфоравую фігурку, што стаяла на палічцы, потым з незалежным выглядам сеў на пуф да піяніна. Шыцік.

[Фр. pouf.]