Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Поўны, круглявы, мяккі. Ісаю падабаўся гэты высокі, спакойны, маўклівы хлопец з дзіцячымі пухлымі губамі. Новікаў. Іна прыклала ружовую пухлую руку да.. [Змітравага] лба. Ваданосаў. Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы.. [Косцікава] пухлае ружовае цела. Васілевіч. // Мяккі, рыхлы. І чыстым золатам зярняты лажацца ў пухлую зямлю. Машара. // Тоўсты, аб’ёмісты. І сёння ў пухлым сямейным альбоме захоўваецца пажоўклы фотаздымак. Васілевіч.

пухля́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пухлы. Яшчэ з парога.. [гаспадыня] ветліва прывіталася, несучы на пухлявых губах прыемную ўсмешку, уласцівую толькі жанчынам. Колас.

пухна́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пушысты, мяккі, быццам з пуху. Узбоч пыльных гасцінцаў цвілі рамонкі, сям-там ківалі пухнатымі галоўкамі, бы кланяліся зямлі, васількі. Сачанка. [Хлопчык] бег, мякка махаў ручкамі — калашмаценькі ў шырокіх сваіх веснавых штоніках і ў пухнатай шапачцы. Скрыган.

2. Поўны, пухлы. [Віця] радасна смяяўся, зморшчыўшы свой пухнаты тварык. Шамякін.

пу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пух, ‑ла; незак.

Пакрывацца пухлінай; распухаць. Пухнуць ад голаду. □ Дзяўчынка ўстала, схапілася рукою за нос і тут адчула, што ён пачаў пухнуць. Арабей. // Разм. Павялічвацца ў аб’ёме; разбухаць. Такая тут была трывога. Вуглы счышчалі да нічога І збіралі ўсё да ніткі. Падводы пухлі ўвачавідкі. Колас.

пухо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з пуху або напханы пухам. Пуховая падушка. □ На будоўлі кожны дзень з’яўлялася сціплая невысокая жанчына ў гумовых ботах і ў цёплай пуховай хустцы. Грахоўскі. // Такі, як пух; які нагадвае пух. Быў на дзіва ясны дзень, пякло сонца, а неба — сіняе, і толькі дзе-нідзе з’яўляліся невялікія пуховыя хмаркі. Гурскі.

2. Які дае пух. Пуховыя пароды коз.

пухо́ўка ​1, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

1. Пучок мяккіх, пушыстых валокнаў, які ужываецца для пудрання.

2. Разм. Пуховая шапка. А я глядзеў на яе — знізу ўверх — на маленькія спартыўныя бацінкі,.. на румяны, атулены белай пухоўкай, твар... Брыль.

пухо́ўка ​2, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

1. Тое, што і рагоз.

2. Тое, што і порхаўка.

пуцеабхо́дчык, ‑а, м.

Рабочы, які сочыць за спраўнасцю чыгуначных пуцей; пуцявы абходчык.

пуце́ец, ‑цейца, м.

Работнік чыгункі; чыгуначнік. На станцыі было зусім цёмна, толькі ліхтары пуцейцаў сяды-тады мільгалі на чыгуначным палатне. Кулакоўскі. Побач пуцейцы мяняюць падпаленыя жужалем шпалы. Навуменка.

пуце́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы. □ Станцыі ў Махаўцы Ёсць пуцейская казарма, пафарбаваная ў жоўты колер — у ёй жывуць пуцявыя абходчыкі. Навуменка. Наколькі я разумею і разбіраюся ў пуцейскіх справах, дык мы доўга стаяць тут не будзем. С. Александровіч.

пуцепагру́зчык, ‑а, м.

Спец. Самаходная чыгуначная платформе, якая служыць для пагрузкі сабраных звёнаў чыгуначных рэек.