прытараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Прывалачы, прывезці, даставіць (што‑н. вялікае, цяжкае). Янка прытарабаніў збан. Лабановіч напіўся. Колас. Самае цяжкае засталося ззаду, бярвенн[е] прытарабанілі ў вёску. Місько.
прытаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.
Разм. Прыцаніцца, прыблізна старгавацца.
прытаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.
Разм. Дамовіцца пра цану, збіраючыся купіць, набыць што‑н. Прытаргаваць хату. Прытаргаваць карову.
прытарго́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прытаргавацца.
2. Зал. да прытаргоўваць.
прытарго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прытаргаваць.
прытармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак., што.
Трохі прыцішыць, эбавіць скорасць руху чаго‑н. Машыніст на ляту злавіў гэты перасцерагальны сігнал і прытармазіў састаў. Васілёнак. Я злёгку прытармазіў шпульку [спінінга] і адчуў некалькі моцных штуршкоў. Ляўданскі. Пад нагамі нешта зачарнела, і, раней чым.. [Алесь] паспеў прытармазіць, лыжы адарваліся ад снегу. Шыцік. Грузавік нечакана і рэзка прытармазіў, павярнуў на абочыну і спыніўся. Брыль.
прытармо́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прытармазіць.
прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат. Зарэцкі. І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы. Баранавых.
пры́тарны, ‑ая, ‑ае.
1. Непрыемны ад празмернай канцэнтрацыі якіх‑н. якасцей (пра смак, пах і пад.). Смачны бульбяны водар перабівае цяжкі, прытарны пах каніны. С. Александровіч. Кругом было ціха. Пахла, здавалася, гуркамі, белапузымі гарбузамі, якія яшчэ спелі, махрыстым прытарным маркоўнікам... Ермаловіч.
2. перан. Празмерна, ненатуральна саладжавы. Прытарная ветлівасць.