Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прысява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысяваць — прысеяць.

прысява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прысяваць.

прысява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысеяць.

прыся́га, ‑і, ДМ ‑сязе, ж.

Афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць якія‑н. абавязкі; словы такога абяцання. Ваенная прысяга. Даць прысягу. □ Прыняўшы прысягу, Пеця пацалаваў чырвонае палотнішча сцяга і стаў у строй. Сіняўскі. Пачаўся допыт сведак, якіх прывёў да прысягі нейкі невядомы панок. Колас. Выстраіўшы партызан, Рыгор Гарашчэня чытаў прысягу. Гурскі.

прысяга́льны, ‑ая, ‑ае.

Які падмацоўваецца прысягай.

прысяга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысягаць — прысягнуць.

прысяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прысягнуцца.

прысяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысягнуць.

прысягну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і прысягнуць. — Стараста не дасць маніць! — прысягнулася кабета. Нікановіч.

прысягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Даць прысягу; паклясціся. Мы прысягнулі адпомсціць за пакуты нашага салдата. Чорны. // Пакляўшыся, запэўніць каго‑н. у чым‑н. [Аўгіня:] — Не бойцеся, бабка, мяне, дзецьмі прысягну, што нікому не скажу. Колас. — Прысягнуць магу, што ані нічога не чула. Ермаловіч.