Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прымкну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымкнуць.

прымкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. што. Закрыць, зачыніць няпоўнасцю; замкнуць на некаторы час. Прымкнуць хату. □ Прымкнуўшы дзверы кухні з двара, Лабановіч борздзенька пабег да сябе на кватэру праз другі ход, што вёў у школу. Колас. Прымкні акно. У н[я]быт кануў вечар... Дзяргай.

2. Прысунуцца блізка, шчыльна да чаго‑н. Адну трубку [тэлефонную] барадой прыціскае лоўка; Прымкнуў вухам да другой, — Вось дык трэніроўка! Бялевіч.

3. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. [Паўленка] прымкнуў да атрада з групай байцоў. Шамякін. // перан. Стаць чыім‑н. прыхільнікам, паслядоўнікам, удзельнікам у якой‑н. справе. — Ва ўсёй Расіі рабочыя накопліваюць сілы, рыхтуюцца да рэвалюцыі. І вы разам з усімі рабочымі павінны прымкнуць да барацьбы. Арабей.

•••

Прымкнуць штык — надзеўшы, прымацаваць штык да вінтоўкі.

прымнажа́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прымножыцца.

2. Зал. да прымнажаць.

прымнажа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымножыць.

прымно́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымножыць.

прымно́жыцца, ‑жыцца; зак.

Яшчэ больш павялічыцца; памножыцца.

прымно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Яшчэ больш павялічыць колькасць чаго‑н.; памножыць. Прымножыць грамадскае багацце. □ Зложым з табой казкі, Песні з табой зложым, Радасці і шчасця Краіне прымножым. Купала.

прымо́клы, ‑ая, ‑ае.

Які трохі, злёгку падмок.

прымо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прымеш, ‑ла; зак.

Трохі, злёгку намокнуць; падмокнуць. Сена прымокла.

прымо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымалоць.