Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыме́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымесці.

прыме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

Тое, што і прыкмеціць. Калі ж гэта ты ўмудрылася пашаптаць? Я нават і не прымеціў. Колас.

прыме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. У выразе: каб прымеў — калі б мог. Цяпер жа гэты лес быў такі мілы і жаданы, што каб прымеў, то абняў бы яго і цалаваў. Колас. Малецкая ўсёй сваёй істотай ненавідзела такіх бацькоў, каб прымела, дык немаведама што ім зрабіла. Сабаленка.

прыме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымеціць.

прыме́шаны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымясіць.

прыме́шаны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымяшаць.

прыме́шванне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымешваць ​1 — прымясіць.

прыме́шванне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымешваць ​2 — прымяшаць.

прыме́швацца ​1, ‑аецца; незак.

Зал. да прымешваць ​1.

прыме́швацца ​2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прымяшацца.

2. Зал. да прымешваць ​2.

прыме́шваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымясіць.

прыме́шваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымяшаць.

прыме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымешваць ​2 — прымяшаць.

2. Тое, што прымешана; прымесь, дамешак. Квас гэты смачны, яго пах адмысловы, у ім адчуеш не толькі водар бярозы, але і травы з прымешкай сасновай жывіцы. Пестрак.

прымёрзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыстаў, прымёрз да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу. Млелі на сонцы цэлыя плашкі лёду з прымёрзлымі пластамі саломы. Вітка. У дварах жа стаялі драбіны з чорнымі ад прымёрзлай гразі кал[ёса]мі... Чорны.

2. Трохі, няпоўнасцю замёрзлы; падмёрзлы. [У бацькавай торбе] часамі не толькі прымёрзлы хлеб застаецца, але і скварка ці кавалак каўбасы. Брыль.