прачыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прайсці кульгаючы. [Максімка] доўга і цяжка хварэў, нядаўна падняўся на ногі і цяпер толькі з мыліцамі мог прачыкільгаць ад ложка да акна. Даніленка.
прачына́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да прачнуцца.
прачы́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. да прачыніць.
2. у знач. прым. Адчынены не поўнасцю. За прачыненым акном пачало варушыцца лісце. Лобан.
прачыні́цца, ‑чыніцца; зак.
Не поўнасцю адчыніцца. Дзверы свірна прачыніліся, і паказаўся дзесьці ўжо бачаны і крыху знаёмы партызан. Янкоўскі. Я не паспела яшчэ добра агледзецца, як адно акно прачынілася і ў ім паказалася Проська. Ракітны.
прачыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыняць; зак., што.
Не поўнасцю адчыніць. Ганна прачыніла дзверы, бокам праціснулася на двор. Місько. [Міхась:] — Душна тут. Прачыні акно. Савіцкі.
прачыня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да прачыніцца.
2. Зал. да прачыняць.
прачыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прачыніць.
прачы́стая, ‑ай, ж.
Адно з царкоўных свят — дзень смерці багародзіцы (15 жніўня ст. ст.). Аднойчы, памятаю, туды недзе пад прачыстую, добрае ўсталявалася надвор’е. Скрыган.
прачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прачышчаць — прачысціць.
прачы́сціцца, ‑ціцца; зак.
Ачысціцца, стаць чыстым. Неба прачысцілася.