Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прафесіяналіза́цыя, ‑і, ж.

Авалоданне прафесіяй, спецыялізацыя ў якой‑н. галіне. // Пераход у разрад прафесіяналаў. Ганарару беларускія часопісы не плацілі, і аб прафесіяналізацыі не маглі марыць нават найздальнейшыя; паліцэйскі здзек над асобай пісьменніка безупынна рос. У. Калеснік. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў. «Беларусь».

прафесіяналі́зм, ‑у, м.

1. Які‑н. Занятак як прафесія. // Прафесіянальнае майстэрства. Музычны прафесіяналізм. □ Глыбокая, непарыўная сувязь з жыццём народа, высокі прафесіяналізм — якасці, якія заўсёды былі ўласцівыя рускаму мастацтву, з’явіліся моцным стымулам і для развіцця беларускай графікі. Шматаў.

2. Спец. Слова ці моўны зварот, уласцівы людзям якой‑н. прафесіі, характэрны ім. Злоўжываць прафесіяналізмам.

прафесіяналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Тое, што і прафесіянал.

прафесіяна́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Жан. да прафесіянал.

прафесіяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прафесіі; звязаны з якой‑н. прафесіяй. Слухаючы старшыню, карэспандэнт па сваёй прафесіянальнай звычны разглядаў фота ў альбоме. Шахавец.

2. Які мае адносіны да прафесіянала, з’яўляецца прафесіяналам. Прафесіянальны рэвалюцыянер. □ У сценах семінарыі будучы пісьменнік захапляецца рускай класікай.. Ужо ў тыя гады ён марыў стаць прафесіянальным літаратарам. Луфераў. // Уласцівы прафесіяналу. І Максім падумаў, што прафеcіянальнае, настаўніцкае, трымаецца ў Жакушэнькі вельмі моцна. Шамякін.

прафесу́ра, ‑ы, ж.

1. Званне, пасада прафесара.

2. зб. Прафесары.

прафілакто́рый, ‑я, м.

Лячэбна-прафілактычная ўстанова санаторнага тыпу. Прафілакторый трактарнага завода.

прафіла́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Мерапрыемствы, якія папярэджваюць захворванне.

2. Мерапрыемствы, якія засцерагаюць што‑н. ад заўчаснага псавання, зносу і пад. Прафілактыка і рамонт аўтамабіляў.

[Ад грэч. prophylaktikós — ахоўны, засцерагальны.]

прафілакты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прафілактыкі. Прафілактычны рамонт машын. // Які прызначаецца, служыць для прафілактыкі. Прафілактычныя сродкі. Прафілактычныя прышчэпкі.

прафілёвачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны, служыць для прафілёўкі. Прафілёвачны стан.