Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прафілёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прафіляваць.

прафільтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прафілыраваць.

прафільтрава́цца, ‑руецца; зак.

1. Ачысціцца, прайшоўшы праз фільтр. Бензін прафільтраваўся.

2. перан. Разм. Быць правераным, разгледжаным.

прафільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Прапусціць праз фільтр. Прафілыраваць бензін. Прафільтраваць спірт.

2. перан. Разм. Праверыць, разгледзець. Калі б камісію прасілі «Прафільтраваць» Свой склад на міг, Яны б, напэўна, пракацілі На вараных Сябе саміх... Барадулін.

3. і без дап. Фільтраваць некаторы час.

прафільтро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прафільтравацца.

2. Зал. да прафільтроўваць.

прафільтро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прафільтраваць (у 1, 2 знач.).

прафілю́ючы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адпавядае профілю чаго‑н. Прафілюючыя дысцыпліны.

прафілява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прафіляваць.

прафілява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прафіляваць.

2. у знач. прым. Які мае пэўны профіль, правільную форму ў сячэнні. Прафіляваны метал. Прафіляваная дарога.

прафілява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да прафіляваць.