прафана́цыя, ‑і,
Невуцкае скажэнне чаго‑н. агульнапрызнанага (ідэі, вучэння, твора мастацтва і пад.); непачцівыя адносіны да таго, што карыстаецца ўсеагульнай пашанай; апашленне.
[Ад лац. profanatio — апашленне святыні.]

прафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе;
Фарбаваць некаторы час.
прафарганіза́тар, ‑а,
Прафсаюзны арганізатар — кіраўнік пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
прафарганіза́цыя, ‑і,
Мясцовая арганізацыя прафесіянальнага саюза.
прафасве́та, ‑ы,
Прафесіянальная асвета.
прафастрыгава́ны, ‑ая, ‑ае.
прафастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе;
Прашыць буйнымі шыўкамі.
прафашы́ст, ‑а,
Прыхільнік фашызму, фашыстаў.
прафашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца прыхільнікам фашызму, дзейнічае ў інтарэсах фашыстаў, фашызму.
прафбіле́т, ‑а,
Прафсаюзны білет.