Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прафілява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Надаць (надаваць) правільны папярочны профіль (дарозе, дарожнаму палатну).

2. Надаць (надаваць) адпаведную форму дэталі з паласавога металу шляхам апрацоўкі на спецыяльнай машыне.

прафко́м, ‑а, м.

Камітэт мясцовай прафсаюзнай арганізацыі. Некалі да вайны прафком паслаў старога каваля адпачыць у Кіславодск. Лынькоў.

прафко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да прафкома, належыць прафкому. Грушэўскі зайшоў у прафкомаўскі пакой. Карпюк.

прафо́рг, ‑а, м.

Прафсаюзны арганізатар (выбарны кіраўнік прафгрупы).

прафо́рган, ‑а, м.

Прафсаюзны орган.

прафо́рма, ‑ы, ж.

Знешняя фармальнасць, выгляд. [Штрыпке:] — Яны працуюць толькі для праформы, у іх не відаць шчырага жадання наладзіць як след работу дэпо. Лынькоў.

[Ад лац. pro forma — для формы.]

прафрабо́тнік, ‑а, м.

Работнік прафсаюза.

прафсаю́з, ‑а, м.

Прафесіянальны саюз.

прафсаю́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прафсаюза. Прафсаюзны білет. Прафсаюзны сход.

прафтэхвучы́лішча, ‑а, н.

Прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча.